3 траўня 2024, Пятніца, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Доктар Камароўскі: Лукашэнка схільны да судзінай катастрофы

9
Доктар Камароўскі: Лукашэнка схільны да судзінай катастрофы

Вядомы лекар распавёў, якія хваробы могуць "здагнаць" дыктатара.

Расейскі і беларускі дыктатары ўжо даўно не могуць пахваліцца моцным здароўем. Больш за тое, усё часцей у медыйнай прасторы з'яўляецца інфармацыя аб іх вельмі сур'ёзных хваробах.

Аднак лекар Яўген Камароўскі не раіць занадта спадзявацца на хуткі біялагічны канец Уладзіміра Пуціна. Ён жа мае доступ да найлепшай медыцыны. Пра гэта Камароўскі распавёў «24 Каналу».

Яўген Камароўскі выказаў меркаванне, якія праблемы могуць скараціць жыццё Пуціна і Лукашэнкі.

“Гэтак жа найлепшымі дасягненнямі сучаснай медыцыны можа карыстацца і беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка. Аднак медыцына не ўсёмагутная. Мяркуючы з вонкавага выгляду Лукашэнкі, ён магчыма схільны да судзіннай катастрофы. Гэта вострыя хваробы кшталту тромба, інсульту, інфаркту”, - падкрэсліў ён.

Менавіта такія хваробы могуць "здагнаць" Лукашэнку. У той жа час Пуцін шмат гадоў не ўжывае алкаголь, не паліць, займаецца спортам і атачыў сябе на ўзроўні фанатызму самымі выдатнымі лекарамі.

"Менавіта таму ёсць меншая імавернасць таго, што ў Пуціна могуць быць такія захворванні, як у Лукашэнкі", - адзначыў лекар.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках