20 траўня 2024, панядзелак, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы даказалі, што замежную мову можна вучыць у сне

5
Навукоўцы даказалі, што замежную мову можна вучыць у сне

Падчас сну навукоўцы збіралі звесткі актыўнасці мозгу.

Навукоўцы з Бернскага ўніверсітэта ў Нямеччыне вызначылі, што ўва сне можна эфектыўна запамінаць некаторыя замежныя словы. Вынікі даследавання былі прапанаваныя ў артыкуле, апублікаваным у рэпазітары bioRxiv.

Шэраг папярэдніх даследаванняў паказаў, што людзі могуць апрацоўваць і захоўваць новую інфармацыю падчас першай фазы глыбокага сну. У новай працы аўтары пастанавілі праверыць, наколькі эфектыўна ў сне вучыць замежную мову. У эксперыменце ўдзельнічалі 30 носьбітаў нямецкай мовы, якія спалі ў лабараторыі. Падчас сну навукоўцы збіралі звесткі актыўнасці мозгу добраахвотнікаў для дакладнага вызначэння фазаў актыўнасці і спаду.

Падчас эксперыменту ўдзельнікі выкарыстоўвалі навушнікі: у адно вуха прайгравалі слова на нямецкай, а ў другое – фэйкавы пераклад гэтага слова. Несапраўдны пераклад выкарыстоўваўся, каб унікнуць сітуацый, у якіх удзельнікі ўжо ведалі слова.

Адна палова добраахвотнікаў чула гэтыя словы ў моманты пікаў мазгавой актыўнасці, а другая – у перыяды спаду. У агульнай колькасці яны выслухоўвалі 27 словаў, якія адносяцца да трох катэгорый паняццяў – жывёлы, месцы і інструменты. Кожнае слова прайгравалася чатыры разы. Праз 12 і 24 гадзіны быў праведзены тэст, у якім добраахвотнікі павінны былі аднесці пераклад да адной з вышэйназваных катэгорый.

Вынікі паказалі, што ў перыяды спаду актыўнасці мозг лепш запамінаў пераклад словаў – верагоднасць правільнага выбару праз 12 гадзінаў склала 37%, а праз 24 гадзіны 41%. Паводле словаў навукоўцаў, гэта даказвае здольнасць мозгу запамінаць інфармацыю падчас сну, аднак такі эфект нязначны.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках