20 траўня 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль выказаў пратэст Расеі праз яе супрацоўніцтва з Іранам

4
Ізраіль выказаў пратэст Расеі праз яе супрацоўніцтва з Іранам

Пра гэта заявіў прэм'ер краіны.

Ізраіль выказаў пратэст расейскаму ўраду праз узмацненне ягонага вайсковага супрацоўніцтва з Іранам.

Заяву прэм'ер-міністра Ізраілю Біньяміна Нетаньяху прыводзіць bhol.co.

Пра гэта ён паведаміў дэпутатам падчас закрытых слуханняў у Камітэце замежных справаў і бяспекі.

"Ізраіль выказаў пратэст расейскаму ўраду наконт задоўжвання ваеннага супрацоўніцтва паміж ім і Іранам на фоне вайны ва Украіне, і выказаў занепакоенасць тым, што Масква паставіць Тэгерану перадавыя сістэмы ўзбраення", – гаворыцца ў заяве.

Нетаньяху дадаў, што з расейскім урадам вядзецца "маўклівы" дыялог, падчас якога дзве краіны абмяркоўваюць сітуацыю сумленна і адкрыта. Прэм'ер Ізраіля таксама дадаў, што абодва бакі маюць прэтэнзіі адзін да аднаго: расейцы выказалі непакой наконт павелічэння ізраільскай дапамогі Украіне, а Ізраіль выказаў непакой наконт пашырэння супрацоўніцтва паміж Расеяй і Іранам.

«Мы не ведаем, у якой валюце Расея плаціць іранцам за атрыманую ад іх ваенную дапамогу», – дадаў Нетаньяху.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках