Міністр абароны ЗША высмеяў фэйкі РФ пра страты УСУ
1- 15.06.2023, 21:50
- 15,638
ФОТА: WIKIPEDIA
Расейцы паказваюць адны і тыя ж машыны з дзесяці розных ракурсаў.
Расейцы распаўсюджваюць фота і відэа з аднымі і тымі ж адзінкамі падбітай украінскай тэхнікі тысячу разоў з дзесяці ракурсаў. Пра гэта на брыфінгу пасля 13-га пасяджэння ў фармаце Рамштайна заявіў міністр абароны ЗША Лойд Осцін, каментуючы страты Узброеных сілаў Украіны.
«Што да стратаў у тэхніцы: гэта вайна. Так, мы ведаем, што пашкоджанні на полі бою будуць з двух бакоў. Але важна, што ўкраінцы маюць магчымасць аднавіць пашкоджаную тэхніку, адрамантаваць, дзе гэта магчыма, і вярнуць гэтую тэхніку ў бой. А таксама тое, што ў іх ёсць сродкі, каб прадаўжаць прасоўваць магчымасці наперад», – сказаў ён.
Осцін адзначыў, што пашкоджанні ваеннай тэхнікі будуць прадаўжацца, аднак украінскія сілы валодаюць высокай баяздольнасцю і баявой моцай.
«Я думаю, што расейцы паказвалі нам тыя самыя пяць машынаў амаль тысячу разоў з дзесяці розных ракурсаў», – адзначыў кіраўнік Пентагона.
Паводле ягоных словаў, «гэта будзе цяжкая бітва», аднак так і чакалася.