20 траўня 2024, панядзелак, 6:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На беларускай мяжы зачыталі зварот палка Каліноўскага

25
На беларускай мяжы зачыталі зварот палка Каліноўскага

У палку заклікалі беларускіх вайскоўцаў не выконваць злачынныя загады.

На ўсіх памежных пераходах Украіны з Беларуссю прагучаў зварот палка Каліноўскага да беларускіх сілавікоў. Пра гэта 19 чэрвеня паведамілі ў ПКК.

«У гэтай улады і яе абслугі няма будучыні. Міжнародная ізаляцыя і разрыў эканамічных сувязяў з краінамі цывілізаванага свету, заняпад беларускай эканомікі. Дыктатура Лукашэнкі павінна скончыцца і яна заканчваецца», – заявілі ў звароце.

У палку Кастуся Каліноўскага адзначылі, што кожны, хто мае дачыненне да рэпрэсій супраць беларускага народа, панясе пакаранне.

«Полк Кастуся Каліноўскага робіць усё для набліжэння перамогі», – адзначылі ў ПКК.

Таксама ў палку заклікалі беларускіх вайскоўцаў не выконваць злачынныя загады:

«Калі шалёны дыктатар Лукашэнка, спрабуючы хоць неяк выратаваць уладу, што сплывае з ягоных рук, аддасць загад аб перасячэнні мяжы Беларусі і наступе на Украіну, кідайце зброю. Кідайце, ці накіруйце яе супраць злачынцаў, адмаўляйцеся, бяжыце, але ні пры якіх абставінах не станавіцеся ўдзельнікамі самага вялікага злачынства ў вашым жыцці і ў жыцці пасляваеннай Еўропы».

У палку адзначылі, што ва Украіне ўжо загінулі 200 тысячаў расейцаў, і ў выніку агрэсіі з боку Беларусі будуць гінуць і беларусы. Каліноўцы падкрэслілі, што маюць «сапраўдны баявы досвед ва ўмовах самай сучаснай вайны».

«Што вы можаце нам супрацьпаставіць?» – задаліся пытаннем у ПКК.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках