20 траўня 2024, панядзелак, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палкоўнік УСУ: Кадыраўскія падраздзяленні нечакана зняліся і выйшлі з Мар'інкі

2
Палкоўнік УСУ: Кадыраўскія падраздзяленні нечакана зняліся і выйшлі з Мар'інкі

Што з іншымі фармаваннямі расейцаў на гэтым кірунку?

Сёння ўначы з Мар'інкі выйшлі кадыраўскія падраздзяленні. Іншыя фармаванні акупантаў пакуль не выказваюць такіх намераў. Пра гэта заявіў падпалкоўнік УСУ і прэс-афіцэр, які працуе на гэтым кірунку, Яраслаў Чапурны.

- Сёння ўначы чачэнскія падраздзяленні, якія ваююць супраць нас у Мар'інцы, нечакана зняліся і пачалі выходзіць з Мар'інкі, - сказаў Чапурны.

З ягоных слоў, аэраразведка гэта заўважыла, і па праціўніку была нанесеная агнявая параза, падбіты адзін БТР.

- Полк ахмат-усход і атрады спецпрызначэння ў поўным складзе, якія ваявалі, тут зняліся і кудысьці з'ехалі, - сказаў Чапурны.

У той жа час іншыя фармаванні акупантаў «не выказваюць намераў зняцца і сысці».

Таксама Чапурны паведаміў, што колькасць абстрэлаў украінскіх пазіцый з боку ворага амаль не змянілася.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках