20 траўня 2024, панядзелак, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска перамагла на конкурсе найпрыгажэйшых замужніх жанчынаў свету

23
Беларуска перамагла на конкурсе найпрыгажэйшых замужніх жанчынаў свету

Конкурс праходзіў у штаце Каліфорнія ЗША.

Бізнэсвумэн з Гародні Лана Глумакова скіравалася на конкурс Mrs Globe 2023, які сёлета праходзіў у штаце Каліфорнія ЗША. Фінал прайшоў у нядзелю 25 чэрвеня. Беларуску прызналі самай прыгожай замужняй жанчынай свету.

– Дзякуй за гэтую неверагодную падтрымку, якую я адчувала праз усе акіяны! Я Mrs Globe 2023! Віншаваць можна! – напісала Лана на сваёй старонцы ў інстаграме.

Сёлета ў Ланы было 22 спаборніцы – за тытул змагаліся замужнія дамы з Украіны, ЗША, Індыі, Ізраіля, Венесуэлы, Францыі, Паўднёвай Амерыкі ды іншых краінаў і рэгіёнаў.

Лане 41 год. Яна заснавальніца гарадзенскага рэкламнага агенцтва "На ўра" і спа-салона "Honey Day", суарганізатарка дабрачыннага праекту "Хвалi Дабрынi", а яшчэ маці дваіх дзяцей.

Нагадаем, у кастрычніку мінулага года гарадзенку выбралі найпрыгажэйшай замужняй жанчынай Еўропы на конкурсе Mrs Europe Globe. У 2020 годзе яна ўжо прадстаўляла Беларусь на міжнароднай версіі конкурсу, а таксама была фіналісткай конкурсу "Місіс свету Беларусь 2018".

Mrs Globe – міжнародны конкурс прыгажосці для замужніх жанчынаў, які праводзіцца штогод з 1996 года. Заяўкі на ўдзел падаюць самі жанчыны – іх разглядае аргкамітэт конкурсу, потым яны праходзяць сумоўе і кастынг у нацыянальнага дырэктара. Крытэры для ўдзелу ў Mrs Globe простыя: трэба быць замужам, пажадана мець дзяцей, валодаць актыўнай жыццёвай пазіцыяй і займацца дабрачыннасцю. Ну і, зразумела, важныя вонкавыя дадзеныя.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках