21 траўня 2026, Чацвер, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сеціве сталі віруснымі мемы пра Прыгожына

2
У сеціве сталі віруснымі мемы пра Прыгожына

Але не пра кіраўніка ПВК «Вагнер».

Пасля таго як кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын разам са сваімі байцамі рушыў «маршам справядлівасці» на Маскву, карыстальнікі сталі масава шукаць ягоныя сацсеткі. І знайшлі. Праўда, не таго, а расейскага прадусара Іосіфа Прыгожына, мужа спявачкі Валерыі. За апошнія два дні пад адным з пастоў у Instagram прадусара падпісчыкі пакінулі больш за 16 тысячаў каментароў. А сама сітуацыя стала падставай для розных мемаў, якія ўжо завірусілася ў сеціве. «Люстэрка» сабрала самыя смешныя.

«Іосіф, калі там твае скрынкі з баблом знайшлі, то дзяўчынкай сваёй ты мяне назаві!», «Заснуў прадусарам, прачнуўся палкаводцам», «Іосіф, вы хоць і прадусар, але не ўсіх музыкаў трэба цягнуць у Маскву», «Скіньце, калі ласка, графік вашага турнэ па Расеі», «Іосіф! Дэкрэтніцы з табой! Захопіш уладу – падвысь дапамогу!», «Што ж ты, фраер, здаў назад?», «Што гэта было, Ёся? Мы не зразумелі», «Ёся, вярні асфальт на месца», «Цяпер Валерыя даведаецца пра твае прыгоды», «Валерыя ў курсе, што вы пераязджаеце ў Менск?», «Валерыя за ўсё сваё творчае жыццё не была такая папулярная, як цяпер Іосіф», «Вось гэта я разумею зорная гадзіна ў Прыгожына. Недзе ціха ў куце рыдае Бузава», – такія каментары карыстальнікі пісалі ў Instagram.

Сам прадусар у каментары РІА Новости зазначыў, што такія жарты не здаліся яму смешнымі:

– Без гумару жыць немагчыма. Калі не глядзець на нейкія рэчы хоць бы праз акенца гумару, то можна звар'яцець канчаткова і беззваротна. Мусіць, гумар і мемы дапамагалі знізіць гэтую напружанасць, у якой знаходзіліся ўсе <…>. Мне было не смешна. Гэта нават не смех скрозь слёзы. Гэта быў вялікі непакой учора. І тое, што я ў гэтай сітуацыі быў як бы закальцаваны, я нават не ведаю, як рэагаваць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках