19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даручыў распрацаваць алгарытм ужывання расейскай ядзернай зброі

28
Лукашэнка даручыў распрацаваць алгарытм ужывання расейскай ядзернай зброі

Дыктатар хоча ўжыць яе ў «цяжкую хвіліну».

Алгарытм выкарыстання расейскай тактычнай ядзернай зброі, якая размяшчаецца ў Беларусі, даручыў вызначыць высокапастаўленым чыноўнікам сілавога блоку Аляксандр Лукашэнка, піша БелТА.

Такую задачу паставілі перад міністрам абароны Віктарам Хрэніным, кіраўніком Генштаба Узброеных сілаў Беларусі Віктарам Гулевічам і кіраўніком Камітэта дзяржбяспекі Іванам Церцелем.

– Аснова яе павінна быць у тым, што мы яе павінны ўжыць у цяжкую хвіліну, калі на нас нападуць. А значыць, нападуць, як у Расеі ўжо пачалі вымаўляць, на «саюзную дзяржаву», – сказаў Лукашэнка.

Адзначым, у Крамлі не раз публічна падкрэслівалі, што пастанова аб выкарыстанні тактычнай ядзернай зброі, якая размяшчаецца ў Беларусі, будзе прымацца не ў Менску, а ў Маскве. Пра гэта гаварылі і прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, і міністр абароны РФ Сяргей Шайгу, і кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Нават сам Лукашэнка не так даўно прызнаваў, што ён не зможа ўжыць расейскую тактычную ядзерную зброю – яму для гэтага трэба будзе тэлефанаваць Пуціну.

Нагадаем, 25 траўня міністры абароны Беларусі і Расеі падпісалі дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расейскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі Беларусі.

16 чэрвеня прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін заявіў, што першыя ядзерныя снарады былі дастаўленыя ў Беларусь, дадаўшы, што да канца лета РФ гэтую працу выканае поўнасцю.

27 чэрвеня Лукашэнка паведаміў, што большая частка расейскай ядзернай зброі завезеная ў Беларусь.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках