19 траўня 2024, Нядзеля, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карціна Пікасо пайшла з малатка ў Кёльне за 3,4 млн еўраў

21
Карціна Пікасо пайшла з малатка ў Кёльне за 3,4 млн еўраў

На ёй намаляваная другая жонка мастака.

Карціна Пікасо позняга перыяду «Бюст жанчыны» з нямецкай прыватнай калекцыі, у панядзелак, 5 чэрвеня, сышла з малатка ў аўкцыённым доме Van Ham у Кёльне за 3,4 млн еўраў. Яе арыентавальны кошт складаў ад 1,5 да 2,5 млн еўраў. На першы погляд сума, за якую была прададзеная праца, можа здацца даволі невялікай – асабліва ў параўнанні з рэкордным коштам 179,4 мільёна даляраў (блізу 160 мільёнаў еўраў), за якую ў 2015 годзе пайшла з аўкцыёну Christie's у Нью-Ёрку карціна Пікасо «Алжырскія жанчыны (версія О)». Але паводле звестак экспертаў, познія працы мастака звычайна менш шануюцца на міжнародным арт-рынку, паведамляе DW.

Да таго як патрапіць на аўцыён, карціна «Бюст жанчыны» ў якасці PR-акцыі была таксама прадстаўленая ў Берліне, Мюнхене і Гамбургу. Гэта першы выпадак за апошнія 25 гадоў, калі буйная карціна Пікасо выстаўлялася на аўкцыён у Нямеччыне, гаворыцца ў паведамленні аўкцыённага дому Van Ham.

Гісторыя стварэння карціны

Пабла Пікасо, пяцідзесяцігоддзе з дня смерці якога адзначаецца сёлета, напісаў карціну «Buste de femme» у 1971 годзе, за два гады да смерці. Мастацтвазнаўцы сыходзяцца ў меркаванні, што на карціне намаляваная другая жонка мастака – францужанка Жаклін Рок. Яна нарадзілася ў 1927 годзе, Пікасо пазнаёміўся з ёй у 1953 годзе. Яны ажаніліся пасля смерці першай жонкі мастака – украінскай балерыны Вольгі Хахловай. Іх шлюб прадоўжыўся 11 гадоў, ажно да смерці Пабла Пікасо. Ніводную са сваіх шматлікіх музаў мастак не маляваў так часта, як Жаклін Рок. Агулам ён стварыў 400 яе партрэтаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках