21 траўня 2026, Чацвер, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі спявак спалохаўся беларускай мовы на «Славянскім базары»

47
Расейскі спявак спалохаўся беларускай мовы на «Славянскім базары»

І паспяшаўся з'ехаць.

Расейскі спявак украінскага паходжання Аляксандр Сяроў спалохаўся беларускай мовы на «Славянскім базары». Выданне «Маскоўскі камсамолец» піша, што Сяроў прыбыў на фестываль «Славянскі базар» ранішнім цягніком і выглядаў незадаволеным. Яго асяроддзе старалася загарадзіць артыста ад камер, а адказваць ён не пажадаў нават на самыя простыя пытанні.

Беларусы павіталі яго на роднай мове, на што Сяроў неадкладна абурыўся: «А чаму вы размаўляеце са мной па-ўкраінску?»

Некалькі разгубленых асоб, якія сустракалі яго, перайшлі на расейскую мову і растлумачылі, што наогул карысталіся роднай беларускай мовай. Сяроў збянтэжыўся і паспяшаўся з'ехаць, піша «Маскоўскі камсамолец».

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках