У цэнтры Менска сутыкнуліся тры аўтамабілі
1- 15.07.2023, 20:41
- 5,216
Пацярпеў адзін чалавек.
На вуліцы Казлова ў Менску сутыкнуліся тры аўто, паведамляе прэс-служба УДАІ ГУУС Менгарвыканкама. Пацярпеў адзін чалавек.
ДТЗ адбылося сёння а 13.30. 31-гадовы кіроўца Volkswagen праз невыкананне дыстанцыі сутыкнуўся з Mitsubishi, які спыніўся наперадзе. Той, у сваю чаргу, заехаў у Ford. Пасажыр Volkswagen атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў медустанову для абследавання.
На месцы працавалі супрацоўнікі аддзела ДАІ Партызанскага РУУС Менска.