BILD: Смяротная дакладнасць HIMARS не пакідае шанцаў расейскай СПА
- 15.07.2023, 22:55
- 20,824
Расея пазбавілася перавагі ў дальнабойнай артылерыі на Запарожскім фронце.
Так вайсковы аналітык BILD Юльян Рэпке пракаментаваў відэа знішчэння расейскай 152-мм гарматы «Гіяцынт-Б» ракетай HIMARS на Запарожскім фронце.
Экспэрт зазначае, што такія відэа з'яўляюцца ўсё часцей. «Супраць высокадакладнай артылерыі N ATO калібра 155 мм і кіраванай рэактыўнай артылерыі (HIMARS, M-270, Mars-II) у расейскай СПА няма шанцаў, – піша аглядальнік. - Застаецца пытанне, як доўга Расея зможа вытрымліваць смяротную дакладнасць ўкраінскіх нападаў».
Рэпке нагадвае, што адхілены ад пасады камандуючы 58-й арміяй генерал-маёр Іван Папоў таксама казаў пра «адсутнасць контрбатарэйнай барацьбы, адсутнасць артылерыйскай разведкі і масавай гібелі і калецтва нашых братоў ад артылерыі ворага». Экспэрт не выключае, што вайсковец тым самым «нагнятаў сітуацыю».
«Але далёкі агонь расейцаў слабее. Калі яшчэ мінулым летам казалі, што Расея кожны дзень выпускае ў 10 разоў больш набояў па ўкраінскіх войсках, чым Украіна па расейскіх, то з тых часоў гэтыя суадносіны амаль зраўняліся, - упэўнены Рэпке. – Украінскаму войску паступова ўдаецца знішчаць магутныя дальнабойныя прылады Расеі на Запарожскім фронце. Іх засталося, імаверна, некалькі дзясяткаў, але і іх лёс, відаць, прадвызначаны».