21 траўня 2026, Чацвер, 6:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ атрымалі яшчэ 1700 беспілотнікаў для наступу

1
УСУ атрымалі яшчэ 1700 беспілотнікаў для наступу

Усе беспілотнікі набытыя ў рамках дзяржаўнай праграмы «Войска дронаў».

Урад скіроўвае на фронт 1700 ударных і выведных БПЛА, набытых у рамках праграмы «Войска дронаў». Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер-міністр лічбавай трансфармацыі Міхаіл Фёдараў у Telegram 26 ліпеня.

«Падтрымліваем контрнаступ – скіроўваем на фронт 1700 беспілотнікаў. Сярод іх – ударныя і выведныя коптары. "Птушкі" са штучным інтэлектам, які дапаможа эфектыўна распазнаваць, а потым знішчаць варожыя цэлі. Усе беспілотнікі набытыя ў рамках дзяржаўнай праграмы "Войска дронаў"», – напісаў ён.

Праект «Войска дронаў» пачаты Генеральным штабам УСУ і Міністэрствам лічбавай трансфармацыі. У рамках гэтай праграмы адбываецца сістэмнае набыццё дронаў і іх перадача украінскім вайскоўцам. Таксама ў рамках праекту ідзе рамонт беспілотнікаў і навучанне аператараў дронаў.

Створаныя першыя 11 ударных ротаў дронаў ва УСУ. Падрыхтаваныя 10 тысячаў аператараў БПЛА разам з адукацыйнымі цэнтрамі. Яшчэ 10 тысячаў вучацца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках