19 траўня 2026, aўторак, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

YouTube будзе выдаляць відэа з ілжывай медыцынскай інфармацыяй

15
YouTube будзе выдаляць відэа з ілжывай медыцынскай інфармацыяй

Сацсетка апублікавала новыя правілы.

Відэахостынг YouTube будзе выдаляць кантэнт з медыцынскай інфармацыяй, якая ўводзіць у зман і супярэчыць рэкамендацыям мясцовых органаў аховы здароўя і Сусветнай арганізацыі здароўя (САЗ) датычна пэўных захворванняў і рэчываў. Пра гэта гаворыцца ў новых правілах сацсеткі, апублікаваных 15 жніўня.

Сярод іншага, з хостынгу будуць выдаляць кантэнт, які супярэчыць рэкамендацыям органаў аховы здароўя ў прадухіленні і перадачы пэўных захворванняў, а таксама ў бяспецы і эфектыўнасці ўхваленых вакцынаў. Напрыклад, сюды адносіцца кантэнт, які рэкламуе шкодныя рэчывы для прафілактыкі захворванняў.

Таксама будуць выдаляцца матэрыялы, якія супярэчаць рэкамендацыям органаў аховы здароўя ў лекаванні канкрэтных захворванняў. Так, кантэнт, які заахвочвае неправераныя сродкі замест звароту па медыцынскую дапамогу пры пэўных станах, напрыклад, рэкламуе хларыд цэзію як сродак ад раку.

Выдаляць будуць і кантэнт, які аспрэчвае наяўнасць пэўных захворванняў. Напрыклад, кантэнт, які адмаўляе смерць людзей ад COVID-19.

Асаблівую ўвагу YouTube будзе аддаваць дэзынфармацыі пра рак. Сярод іншага выдаляць кантэнт, які прапагандуе метады лекавання, якія аказаліся шкоднымі, або неэфектыўнымі, або адбіваюць у гледачоў жаданне звяртацца па прафесійную медыцынскую дапамогу. Як прыклад у блогу прывялі відэа, на якіх гаворыцца, што «часнок лечыць рак» ці «прымайце вітамін С замест прамянёвай тэрапіі».

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках