Шайгу набыў для войска РФ «аналаг HIMARS»: Гэта савецкая артылерыя часоў Брэжнева
10- 16.08.2023, 21:06
- 17,228
«Мальва» мінімум на траціну саступае не толькі заходнім узорам, але нават сербскім.
Міністэрства абароны Расеі на форуме "Армія-2023" у Кубінцы падпісала кантракт на пастаўку ў войскі новых колавых гаўбіцаў 2С43 "Мальва" – распрацоўкі "Растэха", якая была задуманая як аналаг амерыканскіх HIMARS.
Гаўбіцы, якія рыхтавалі блізу года, каб адказаць пастаўленым Кіеву заходнім сістэмам, сталі часткай шырокага пакету ўзбраенняў, набыццё якога анансавала Мінабароны РФ, паведамляе The Moscow Times.
У агульнай колькасці падпісаны кантракты на 400 млрд рублёў, паведаміў кіраўнік Галоўнай управы ўзбраення УС РФ генерал-лейтэнант Анатоль Гуляеў. Паводле ягоных словаў, у войскі паступяць больш за 2500 новых узораў зброі, ваеннай і спецыяльнай тэхнікі і больш за 1,8 млн адзінак сродкаў паразы.
"Мальва" ў сутнасці з'яўляецца копіяй самаходных гаўбіцаў, распрацаваных у СССР 1970-х, у часы кіравання генеральнага сакратара Леаніда Брэжнева.
Для "Мальвы" з далёкасцю стрэлу 24–28 км узялі 152-мм гаўбіцу 2А64 з савецкай гусенічнай САУ "Мста" і перавялі на колавую БАЗ-6610 (колы 8×8).
У далёкасці "Мальва" мінімум на траціну саступае не толькі заходнім узорам, але нават сербскім. Аналагічная амерыканская M109 "Паладзін" страляе на 30–45 км, швэдская Archer – на 30–40 км, французская 155-мм САУ CAESAR закідвае снарад на 40 км, славацкая САУ Zuzana 2 – на 41 км, нямецкія самаходкі PzH 2 – 47 км. Нават сербская САУ "Нора Б-52" мае далёкасць пад 40 км. Далёкасць удару HIMARS у розных варыяцыях ад 45 да 300 км.
Ваенны эксперт, палкоўнік у адстаўцы Анатоль Мацвійчук заявіў "Известиям", што артылерыйскі комплекс "Мальва" з'яўляецца ўзорам перадавога ўзбраення, але толькі далёкасць стральбы трэба павысіць на 10 км.