21 траўня 2026, Чацвер, 6:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Гук у вакууме – ёсць

13
Навукоўцы: Гук у вакууме – ёсць

Але, на жаль, чалавечы голас мы па-ранейшаму не зможам пачуць.

У новым даследаванні, апублікаваным 14 ліпеня ў часопісе Communications Physics, гаворыцца, што гук можа распаўсюджвацца ў вакууме. Але, на жаль, чалавечы голас мы па-ранейшаму не зможам пачуць, піша techinsider.

Навукоўцы перадавалі або "тунэлявалі" гукавыя хвалі паміж двума крышталямі аксіду цынку, якія з'яўляюцца п'езаэлектрыкамі. Гэта значыць матэрыяламі, якія ствараюць электрычны зарад пры дэфармацыі. Атрымліваецца, гук уздзейнічае на адзін крышталь, узнікае электрычны зарад, які разбурае найбліжэйшыя электрычныя палі. У выніку ўзнікае электрамагнітнае выпраменьванне. Калі два аб'екты падзяляюць адно поле, то яны могуць перадаваць адзін аднаму магнітныя хвалі, у якіх змяшчаецца інфармацыя пра частату гукавых хваляў.

Калі вы думаеце, што не ведаеце ніякіх п'езаэлектрыкаў, успомніце савецкія дыскавыя тэлефоны з цыферблатам, які круціцца. У іх выкарыстоўваўся п'езамікрафон, і працаваў ён паводле такога ж прынцыпу, як апісана ў артыкуле: крышталі (у тэлефоне – вугальны парашок у скрыначцы) пры ўздзеянні гуку дэфармаваліся і стваралі электрычныя зарады. Яны і перадаваліся суразмоўцу.

Аднак гук не можа распаўсюджвацца на адлегласць, якая перавышае даўжыню адной хвалі. А яшчэ такі метад ненадзейны. Даследнікі выявілі, што ў большасці эксперыментаў часткі хвалі скажаліся ці адлюстроўваліся пры праходжанні праз электрычнае поле.

Паводле словаў навукоўцаў, гэтае адкрыццё можа аднойчы дапамагчы ў распрацоўцы дэталяў і мікрасхемаў, падобных да тых, што выкарыстоўваюцца ў смартфонах. Хто ведае, магчыма ў будучыні стане магчымым перапісвацца ў космасе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках