22 траўня 2026, Пятніца, 1:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці прадпрымальнік прыдумаў, як пазычаць грошы так, каб заўсёды быць у плюсе

9
У Берасці прадпрымальнік прыдумаў, як пазычаць грошы так, каб заўсёды быць у плюсе

Зацікавілася нават падатковая.

У Берасці судзілі індывідуальнага прадпрымальніка, які прыдумаў хітрую схему выдачы мікрапазык. Падрабязнасці справы расказалі ў прэс-службе эканамічнага суда Берасцейкай вобласці.

Усё пачалося з таго, што бізнэсмэн прыняў ад кліента заяўку на пазыку "Грошы ў доўг", узгадніўшы месца сустрэчы ў адным з гандлёвых цэнтраў горада. Калі пазычальнік прыбыў на месца, іпэшнік яму паведаміў, што для атрымання ад яго 1100 рублёў у доўг таму неабходна ў салоне побытавай тэхнікі набыць тавар на суму 2200 рублёў на сваё імя ў растэрміноўку і перадаць усё яму разам з дакументамі і гарантыйнымі талонамі.

Угода афармлялася распіскай пра адсутнасць прэтэнзій пры атрыманні 1100 рублёў, якія прадпрымальнік пад выглядам дамовы куплі-продажу перадаваў грамадзяніну-пазычальніку ў абмен на побытавую тэхніку коштам 2200 рублёў.

Калі бізнэсмэнам зацікавілася падатковая, высветлілася, што з такой схемай ён выдаў мікрапазыкі 55 кліентам агульным памерам блізу 67 000 рублёў, у абмен на якія атрымаў 72 адзінкі рознай побытавай тэхнікі коштам больш за 112 000 рублёў.

Суд прызнаў берасцейца вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. Яму прызначылі 30 базавых велічыняў штрафу (1110 рублёў), з канфіскацыяй 15% сумы прыбытку – амаль 17 тысячаў рублёў, а таксама 3300 рублёў, як сродку здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння.

Судовая пастанова не абскарджвалася і ўступіла ў законнае дзеянне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках