Генерал УСУ Сырскі: Расейскія акупанты не выканалі свае задачы
- 12.01.2024, 18:55
- 3,926
Злачынныя загады вайсковага камандавання РФ не выкананыя дагэтуль.
За апошнія месяцы расейскія акупанты не змаглі дасягнуць пастаўленых мэт на ўсходзе Украіны, заявіў начальнік Сухаземных войскаў УСУ Аляксандр Сырскі.
У сваім Telegram-канале ён нагадаў, што расейскае камандаванне неаднаразова вызначала тэрміны захопу пэўных паселішчаў Украіны. Гэтыя злачынныя загады не выкананыя дагэтуль.
«Так, супраціўніку неаднаразова вызначалі тэрміны захопу тых або іншых населеных пунктаў, выхады на пэўныя межы, затым іх пераносілі, гэтыя задачы не былі выкананыя. Апошнім часам, дзякуючы дзеянням нашых абаронцаў, наступ расейскага войска рэгулярна зазнаваў няўдачы і вораг нёс вялікія страты», — заявіў Сырскі.
Ён таксама дадаў, што расейскія акупанты працягваюць наступ на некалькіх кірунках.