4 верасня 2026, Пятніца, 14:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна ўвяла ў эксплуатацыю першае ў свеце сухое сховішча адпрацаванага ядзернага паліва

1
Украіна ўвяла ў эксплуатацыю першае ў свеце сухое сховішча адпрацаванага ядзернага паліва

Што вядома пра сховішча.

Украіна ўвяла ў эксплуатацыю першае ў свеце «сухое» Цэнтралізаванае сховішча адпрацаванага ядзернага паліва (ЦСАЯП) нягледзячы на пагрозы ваеннага часу.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі Украіны.

Ва ўстанове адзначылі, што ЦСАЯП абсталяванае некалькімі запатэнтаванымі канструкцыямі амерыканскай кампаніі Holtec International, якія «робяць аб'ект надзвычай устойлівым да прыродных і тэхнагенных пагрозаў».

Цягам мінулага года на пляцоўцы сховішча было размешчана 13 кантэйнераў з адпрацаваным ядзерным палівам (АЯП) з трох украінскіх атамных электрастанцый. Як расказалі ў міністэрстве, гэта дазволіла зэканоміць больш за 150 мільёнаў даляраў на яго транспартаванне і захоўванне.

«Такім чынам, адзін год працы ЦСАЯП ужо цалкам пакрыў выдаткі на ягонае будаўніцтва», – гаворыцца ў заяве.

Таксама ў Мінэнэрга прывялі рэліз амерыканскай кампаніі Holtec International з пачатку студзеня, дзе гаварылася пра «паспяховы ўвод у эксплуатацыю і транспартаванне» ўкраінскімі энэргетыкамі «адпрацаванага ядзернага паліва з дзейных рэактараў краіны ў першы ў свеце сухі ЦСАЯП».

Што вядома пра сховішча

Аб'ект быў распрацаваны ў партнёрстве з кампаніяй Holtec International (ЗША). Будаўніцтва сховішча закончылі нягледзячы на ваеннае становішча ва Украіне і ўсе рызыкі праз шырокамаштабную ваенную агрэсію РФ.

Летась НАЭК «Энергаатам» пачаў паўнацэнна транспартаваць адпрацаванае ядзернае паліва з айчынных АЭС у ЦСАЯП.

Запуск такога сховішча, сярод іншага, дазволіў Украіне пазбавіцца залежнасці ад Расеі. Таксама яго праца вызначальная для далейшай эксплуатацыі энэргаблокаў, зазначаюць у Мінэнэрга.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках