21 траўня 2026, Чацвер, 2:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: УСУ пачалі выкарыстоўваць новую стратэгію ў вайне з Расеяй

10
Bild: УСУ пачалі выкарыстоўваць новую стратэгію ў вайне з Расеяй

Украінскія вайскоўцы паспяхова пераабсталявалі замежныя артылерыйскія набоі.

Узброеныя сілы Украіны пачалі выкарыстоўваць новую стратэгію ў вайне з Расеяй. Пра гэта заявіў вайсковы аглядальнік нямецкай газеты Bild Юльян Ропка.

Практычна 23 месяцы ўкраінскае войска супрацьстаіць націску расейскіх войскаў. Прыкладна палова з 33% акупаванай тэрыторыі Украіны была вызваленая, аднак апошнія буйныя вайскова-стратэгічныя поспехі былі даўно – у асноўным у 2022 годзе. Контрнаступленне, на якое ўскладаліся вялікія надзеі, скончылася з мінімальнымі тэрытарыяльнымі набыткамі на ўсходзе і на поўдні краіны.

З кастрычніка мінулага года расейскія часткі аднавілі наступ і захапілі горад Мар'інка ў Данецкай вобласці з даваенным насельніцтвам у 10 тысяч чалавек. І хоць Расея фіксуе велізарныя страты – цяпер ад трох да пяці тысяч чалавек у месяц – УС РФ працягваюць наступаць.

Таму ўкраінскаму войску даводзіцца змяняць сваю тактыку:

- Украінскія вайскоўцы за некалькі месяцаў паспяхова пераабсталявалі замежныя артылерыйскія набоі ва ўласныя беспілотнікі-камікадзэ.

- За межамі фронту Кіеў знайшоў часовую альтэрнатыву вызваленню акупаваных тэрыторый – партызанскія атакі ўкраінскага спецназа.

- Кіеў пераходзіць ад чыста вайсковых цэляў да знішчэння расейскай інфраструктуры, якая абслугоўвае, а таксама вайскова-прамысловага комплекса.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках