20 траўня 2026, Серада, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пехацінцы батальёна «Літвін» палка Каліноўскага адбілі расейскі штурм

6
Пехацінцы батальёна «Літвін» палка Каліноўскага адбілі расейскі штурм

Рэпартаж з «нуля» на фронце ва Украіне.

Пехацінец з пазыўным «Франц» батальёна «Літвін» палка імя Кастуся Каліноўскага паказаў пазіцыю «на нулі» за некалькі сотняў метраў ад ворага.

У відэа баец адзначыў, што апошні дзень быў спакойны, але напярэдадні вораг рабіў спробу штурму. Пехацінцы батальёна «Ліцвін» заўважылі набліжэнне расейскіх жаўнераў і адкрылі агонь з кулямётаў і аўтаматаў.

Таксама дапамагла падтрымка БПЛА і мінамётчыкаў палка Каліноўскага. У выніку штурм праваліўся, а вораг панёс страты.

Таксама баец паказаў шэраг перабітых кулямі дрэў – вынік кулямётнага агню, і расказаў пра абставіны работы пяхотных падраздзяленняў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках