21 траўня 2026, Чацвер, 12:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два мужчыны збывалі падробленыя расейскія рублі жыхарам Кіраўска і Бабруйска

Два мужчыны збывалі падробленыя расейскія рублі жыхарам Кіраўска і Бабруйска

У аднаго з іх былі фальшывымі яшчэ і дакументы.

Два нараджэнцы горада Бялынічы Магілёўскай вобласці збывалі падробленыя расейскія рублі жыхарам Бабруйска і Кіраўска. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертызаў.

Агулам яны незаконна абмянялі прыкладна 30 падробленых банкнотаў наміналам пяць тысячаў расейскіх рублёў. На іх пачалі крымінальную справу. Вядома, што фігурантам 20 гадоў і 31 год. Зараблялі яны на рынках, прапаноўвалі наведвальнікам абмен валютаў, многія згаджаліся.

Пазней судовыя эксперты вызначылі, што ўсе названыя купюры – фальшыўкі.

У 31-гадовага фігуранта была машына, падчас яе агляду эксперты знайшлі пашпарт грамадзяніна Расеі і пасведчанне кіроўцы расейскага ўзору. Тое, што дакументы падробленыя, высветлілася падчас экспертызы.

Прычым правы былі цалкам фальшывымі, а пашпарт быў сапраўдным, але ў ім змененая старонка з асабістымі звесткамі і фатаграфіяй.

Следства вызначыла, што абвінавачаны незаконна карыстаўся падробленым пашпартам Расейскай Федэрацыі са сваім фота, але іншымі ўстановачнымі звесткамі. Такія ж выдуманыя прозвішча, імя і імя па бацьку пазначаныя і ў фальшывым пасведчанні кіроўцы.

За выкарыстанне падробленага пашпарта ў дачыненні да мужчыны пачатая яшчэ адна крымінальная справа.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках