19 траўня 2024, Нядзеля, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Імунолаг папярэдзіў беларусаў аб «змяшаных формах» розных штамаў вірусаў

5
Імунолаг папярэдзіў беларусаў аб «змяшаных формах» розных штамаў вірусаў

У краіне расце захворванне на рэспіраторныя інфекцыі.

Загадчык аддзялення імунапрафілактыкі нацыянальнага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Кірыл Ігнатаў расказаў аб цяперашняй сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса, грыпу ды іншых вірусаў у Беларусі.

У інтэрвію дзяржаўным мэдыям ён паведаміў, што цяпер у краіне рэгіструецца сезонны ўздым захворвання на рэспіраторныя інфекцыі. Паводле ягоных слоў, сярод пацыентаў пераважаюць дзеці да 18 гадоў —на іх прыпадае больш за 58% усіх хворых. А вось пнэўманія часцей уражвае дарослых, на якіх прыпадае звыш 75% усіх хворых.

«Пры лабараторным абследаванні гэтых пацыентаў у 53% выпадкаў былі выяўленыя вірусы, у тым ліку і той, які выклікае захворванне COVID-19, — сказаў Ігнатаў.

Гаворачы пра грып, Ігнатаў адзначыў некалькі момантаў. Паводле інфармацыі імунолага, да пачатку 2024 года лекары ў Беларусі фіксуюць адзінкавыя выпадкі захворвання на грып, і падкрэсліў, што "ўсе яны — у непрышчэпленых". Аднак адзначыў, што цыркулююць усе тры вірусы, уключаныя ў вакцыны, "што пацвердзілі лабараторныя даследаванні": гэта A(H1N1), A(H3N2) і В.

Ігнатаў таксама дадаў, што рэгіструюцца змешаныя формы розных штамаў грыпу і іншых рэспіраторных патагенаў, такіх як адэнавірус, рынавірус, рынасінцытыяльны вірус.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках