13 снежня 2024, Пятніца, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам забаранілі ездзіць па Казані на старых аўтамабілях падчас саміту БРІКС

9
Расейцам забаранілі ездзіць па Казані на старых аўтамабілях падчас саміту БРІКС

Максімальная паказуха.

Супрацоўнікаў некалькіх прадпрыемстваў у Казані папрасілі адмовіцца ад паездак у горад на сваіх старых аўтамабілях падчас саміту БРІКС, паведамілі рэдакцыі 116.RU інфармаваныя крыніцы.

«Прапанавалі дабірацца да працы грамадскім транспартам, пакідаць аўто ў гаражы ці хаця б далей, у дварах», — сказаў суразмоўца выдання. Паводле яго слоў, старыя і іржавыя аўтамабілі будуць псаваць аблічча горада падчас БРІКС.

Саміт БРІКС пройдзе ў Казані з 22 да 24 кастрычніка. Са слоў памочніка Пуціна РФ Юрыя Ушакова, запрашэнні былі адпраўленыя 38 дзяржавам, з якіх удзел пацвердзілі 32, 24 з іх будуць прадстаўленыя на ўзроўні першых асоб.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках