У Мадрыдзе прайшла шматтысячная акцыя супраць урада
1- 20.10.2024, 19:54
- 2,666
У Гішпаніі з 2023 года ва ўладзе знаходзіцца ўрад меншасці.
Тысячы пратэстоўцаў далучыліся да акцыі пратэсту ў Мадрыдзе супраць дзейнага ўрада Гішпаніі сацыяліста Педра Санчэса ў нядзелю, 20 кастрычніка. Прысутныя запатрабавалі правядзення датэрміновых выбараў.
Арганізатарамі мітынгу выступілі правыя і правацэнтрысцкія партыі і арганізацыі: буйныя апазіцыйныя “Народная партыя” і партыя Vox. Галоўны лозунг мітынгу гучаў так: “За адзінства, годнасць, закон і свабоду. Усеагульныя выбары неадкладна!” - піша агенцтва AFP.
Са звестак мясцовых уладаў, у дэманстрацыі зялі ўдзел 25 000 чалавек. Арганізатары заявілі аб 400 000 пратэстоўцах. Лідар партыі Vox, які прысутнічаў на мітынгу, Сант'яга Абаскаль заявіў, што левы ўрад Санчэса “банкрутуе гішпанцаў, здрадзіў іх і хлусіў ім». «Сёння гішпанцы, што б ні казаў урад, бяднейшыя, чым калі Пэдра Санчэс прыйшоў да ўлады. Ім усё цяжэй сточваць канцы з канцамі”, - прыводзіць яго словы AFP.
Пасля парламенцкіх выбараў у 2023 годзе ў Гішпаніі доўга вяліся спрэчкі аб фармаванні новага ўрада. Правыя партыі "Народная партыя" і Vox атрымалі сумарна 170 з 350 месцаў у ніжняй палаце гішпанскага парламента, у той час як левыя "Гішпанская сацыялістычная рабочая партыя" прэм'ер-міністра Педра Санчэса (ІСРП) і "Аб'яднанне" - 152.
Пры галасаванні за кандыдатуру прэм'ер-міністра, якому будзе даручана скласці новы ўрад, зрэшты, лідар "Народнай партыі" Альберта Нуньес Фейхоа набраў усяго 172 галасы з неабходных 176, а Санчэс пры падтрымцы малых партый змог атрымаць ухваленне ад 179 дэпутатаў кангрэса. Пасля гэтага ён сфармаваў урад меншасці з удзелам «Аб'яднання», а апазіцыя заклікала да правядзення паўторных выбараў.