Могілкі флоту РФ: Мапа месцаў затаплення расейскіх караблёў у Чорным моры.
6- 22.02.2024, 20:49
- 10,150
УСУ ўжо знішчылі 13 расейскіх караблёў.
Узброеныя сілы Украіны ўжо знішчылі 13 расейскіх караблёў у Чорным моры, якія ператварыліся ў могілкі для флоту акупантаў.
Пра гэта паведамляе Страткам УСУ.
«Чорнае мора ператварылася ў могілкі для расейскага флоту», – гаворыцца ў заяве.
Адзначаецца, што Страткам УСУ сабраў інфармацыю пра арыентавальныя месцы затапленняў і пашкоджанняў караблёў акупантаў.

«У моры яшчэ шмат месца», – дадалі вайскоўцы.