На заводзе пад Іжэўскам прагрымеў магутны выбух
11- 7.02.2024, 21:42
- 24,504
Відэа.
У Расеі на Воткінскім заводзе, які знаходзіцца пад Іжэўскам, прагрымеў магутны выбух. Пасля гэтага пачаўся моцны пажар.
Пра гэта паведамляе Telegram-канал Baza.
Прапагандысцкі канал напісаў, што выбух нібыта звязаны з выпрабаваннямі ракетных рухавікоў і ён «прагрымеў на палігоне».
Пры гэтым прадстаўнікі Воткінскага завода расказалі мясцоваму МНС пра «нейкія выпрабаванні».
У той самы час мясцовыя жыхары публікуюць відэа, на якіх можна заўважыць вялізны пажар пасля выбуху.
Варта заўважыць, што Воткінскі завод – расейскі вытворца агнястрэльнай зброі і ваеннай тэхнікі.
Таксама на заводзе вырабляюць расейскія міжкантынентальныя балістычныя ракеты «Таполя-М», якія могуць несці ядзерны зарад, і ракеты «Іскандэр-М», якімі абстрэльваюць Украіну.