20 траўня 2024, панядзелак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэдыі: Такаеў выклікаў раздражненне Масквы

10
Мэдыі: Такаеў выклікаў раздражненне Масквы

Крамлю не спадабаліся ідэі змену герба Казахстана.

У Казахстане ў агляднай будучыні могуць быць унесеныя змены ў дзяржаўны герб, каб пазбавіцца ад прыкмет савецкай эпохі.

З адпаведнай прапановай выступіў прэзідэнт краіны Касым-Жамарт Такаеў.

Паводле слоў казахстанскага лідэра, неабходна выслухаць усе пункты гледжання экспертнай супольнасці і насельніцтва Казахстана ў гэтым пытанні, у тым ліку ўлічыць меркаванне моладзі краіны аб тым, што цяперашні варыянт дзяржаўнага герба "занадта складаны для ўспрымання, і ў ім змяшчаюцца прыкметы савецкага часу".

Такаеў мяркуе, што можна было б стварыць адмысловую камісію, якая зоймецца прадметным разглядам усіх аспектаў і правядзеннем дыскусіі ў грамадстве. Наступным крокам магло б стаць абвяшчэнне конкурсу на найлепшы эскіз новага герба, дадаў прэзідэнт Казахстана.

Летась Такаеў ужо ставіў задачу дастасавання да адзінага стандарту сымболікі ўсіх местаў і абласцей краіны.

"Радыё Азаттык", у сваю чаргу, удакладняе, што дыскусіі аб неабходнасці ўнясення змен у герб Казахстана вяліся яшчэ падчас прэзідэнцтва Нурсултана Назарбаева.

Такія крокі ўладаў Казахстана, напэўна, выклікалі раздражненне ў Крамлі, які заўсёды балюча ўспрымае ўсякія дзеянні былых рэспублік СССР у адмове ад савецкай мінуўшчыны.

Што да сцяга Казахстана, то Такаеў уважае яго за стылістычна бездакорны. Аналагічнага меркавання ён пільнуецца і ў дачыненні да гімна рэспублікі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках