8 траўня 2024, Серада, 7:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Генштабе УСУ расказалі пра сітуацыю на фронце

У Генштабе УСУ расказалі пра сітуацыю на фронце

Цягам дня на фронце зафіксаванае 61 боесутыкненне.

Войска Расеі больш за 20 разоў спрабавала атакаваць на Навапаўлаўскім кірунку. Пра гэта паведаміў Генеральны штаб УСУ ў вечаровай зводцы ў пятніцу, 29 сакавіка.

У агульнай колькасці войскі РФ нанеслі 38 ракетных і 59 авіяцыйных удараў, здзейснілі 72 абстрэлы з рэактыўных сістэмаў залпавага агню па пазіцыях украінскіх войскаў і населеных пунктах.

На Купянскім кірунку вораг наступальных (штурмавых) дзеянняў не вёў.

На Ліманскім кірунку ваярамі УСУ адбітыя 10 нападаў ворага ў раёнах населеных пунктаў Тэрны Данецкай вобласці і Белагораўка Луганскай вобласці, дзе вораг пры падтрымцы авіяцыі спрабаваў прарваць абарону.

На Бахмуцкім кірунку адбітыя дзве атакі ў раёнах населеных пунктаў Клішчыеўка, Андрэеўка Данецкай вобласці, дзе расейцы пры падтрымцы авіяцыі спрабавалі палепшыць тактычнае становішча.

На Аўдзееўскім кірунку абаронцамі адбітыя 16 атак у раёнах населеных пунктаў Бердычы, Уманскае, Тоненька, Первамайскае, Невельскае Данецкай вобласці, дзе вораг пры падтрымцы авіяцыі спрабаваў выбіць украінскія падраздзяленні з займаных межаў.

На Навапаўлаўскім кірунку Сілы абароны прадаўжаюць стрымліваць расейцаў у раёнах населеных пунктаў Краснагораўка, Георгіеўка, Новаміхайлаўка, Вадзяное Данецкай вобласці, дзе акупанты больш за 20 разоў спрабавалі прарваць абарону.

На Арэхаўскім кірунку вораг пры падтрымцы авіяцыі здзейсніў дзве беспаспяховыя атакі на пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў у раёнах Старамаёрскага Данецкай вобласці і на паўночны захад ад Вярбовага Запарожскай вобласці.

На Херсонскім кірунку цягам дня ворагам былі здзейсненыя дзве атакі пазіцый войскаў УСУ на левым беразе Дняпра.

Цягам дня авіяцыя Сілаў абароны нанесла ўдары па пункце кіравання, зенітна-ракетным комплексе і 10 раёнах засяроджвання асабовага складу, узбраення і ваеннай тэхнікі ворага.

Падраздзяленнямі ракетных войскаў нанесеная параза па двух раёнах засяроджвання асабовага складу, двух зенітна-ракетных комплексах і артылерыйскім сродку расейцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках