18 траўня 2026, панядзелак, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн заклікаў прыхільнікаў Хэйлі падтрымаць яго на выбарах прэзідэнта

25
Байдэн заклікаў прыхільнікаў Хэйлі падтрымаць яго на выбарах прэзідэнта
ДЖО БАЙДЭН

Сёння яна абвясціла пра выхад з прэзідэнцкай гонкі.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заклікаў прыхільнікаў рэспубліканкі Нікі Хэйлі падтрымаць яго на выбарах прэзідэнта ЗША ў лістападзе 2024 года, піша The Hill. Раней сёння Хэйлі абвясціла пра выхад з прэзідэнцкай гонкі.

Паводле словаў Байдэна, былы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які мае намер балатавацца на выбары ад Рэспубліканскай партыі, «даў зразумець, што яго не цікавяць прыхільнікі Нікі Хейлі». «Хачу ясна сказаць: для гэтых людзей ёсць месца ў маёй перадвыбарнай кампаніі», – адзначыў прэзідэнт.

Гаворачы пра Хэйлі, Байдэн падкрэсліў, што «трэба быць смелым, каб змагацца за пасаду прэзідэнта». Ён назваў яе адной з нямногіх, хто «наважваецца гаварыць праўду пра Дональда Трампа». «Нікі Хейлі была гатовая сказаць праўду пра Трампа: пра хаос, які заўсёды ідзе за ім, пра ягоную няздольнасць адрозніць правільнае ад няправільнага», – заявіў прэзідэнт.

Хэйлі раней заявіла, што адмаўляецца ад барацьбы за права балатавацца ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі. «Хоць я больш не буду кандыдаткай, я не перастану гаварыць пра тое, у што веру», – паабяцала яна. Хэйлі павіншавала Трампа з поспехам, але не падтрымала ягоную кампанію. Пасля выхаду Хэйлі з гонкі ён застаецца апошнім прэтэндэнтам на прэзідэнцкую пасаду ад рэспубліканцаў.

Трамп пасля адмовы Хэйлі ад барацьбы заявіў, што «большая частка» грошай на яе перадвыбарчую кампанію паступіла ад «радыкальных левых дэмакратаў». Акрамя таго, паводле сцвярджэння экс-прэзідэнта, многія з тых, хто галасаваў за яе, – не рэспубліканцы. Пры гэтым Трамп усё роўна заклікаў прыхільнікаў Хэйлі падтрымаць яго.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках