Знішчэнне расейскага карабля «Сяргей Котаў»: У сеціве з'явілася відэа
7- 6.03.2024, 23:10
- 17,614
Відэа было знятае з аднаго з грузавых караблёў у Керчанскім праліве.
Украінскія абаронцы ўчора, 5 сакавіка, знішчылі расейскі карабель «Сяргей Котаў». У сеціве паказалі відэа.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на Telegram-канал «Крымскі вецер».
Канал апублікаваў відэа, якое было знятае з аднаго з грузавых караблёў у Керчанскім праліве.
На відэа можна заўважыць, як украінскія беспілотнікі атакуюць варожы патрульны карабель «Сяргей Котаў».