Зяленскі: Працаваць на дыпламатычным кірунку было жаданнем самога Залужнага
15- 7.03.2024, 21:21
- 6,650
Экс-галаўкам УСУ стаў амбасадарам Украіны ў Вялікай Брытаніі.
Працаваць на дыпламатычным кірунку было жаданнем менавіта былога галоўнага камандзіра Узброеных сілаў Украіны Валерыя Залужнага.
Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на заяву прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага.
«Сёння ж узгадніў і кандыдатуру амбасадара нашай дзяржавы ў Вялікай Брытаніі», – гаворыцца ў заяве.
Паводле словаў прэзідэнта, генерал Валеры Залужны гаварыў яму менавіта пра такі кірунак для сябе – дыпламатычным.
«Міністэрства замежных справаў Украіны накіравала адпаведны запыт на агрэман. Нашае сяброўства з Брытаніяй павінна толькі ўмацоўвацца», – дадаў Зяленскі.