«У Пуціна фіксацыя на Зяленскім»
11- 8.06.2024, 20:15
- 10,046
Гаспадар Крамля баіцца маючага адбыцца Саміту свету.
Пуцін з усіх сіл спрабуе сарваць Глабальны саміт свету, які адбудзецца 15-16 чэрвеня ў Швейцарыі. Справа ў тым, што крамлёўскаму дыктатару прынцыпова важна не дапусціць дыпламатычных поспехаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага.
Такое меркаванне «24 Каналу» агучыў расейскі апазіцыйны журналіст Ігар Якавенка. З ягоных слоў, Пуцін зараз засяродзіўся на Уладзіміры Зяленскім.
Ігар Якавенка адзначыў, што Расея дзейнічае рознымі спосабамі, каб сарваць Саміт свету. Між іншым, краіне-агрэсару ў гэтым дапамагае Кітай, спрабуючы ўплываць на розныя краіны, не дапусціць іх удзелу ў мерапрыемстве. Ведама, Пекін робіць гэта на просьбу Пуціна.
Для расейскага дыктатара важны любы поспех. Пуцін перакананы, што калі ён перашкодзіць правядзенню Саміту свету, то для яго будзе нейкая дадатковая выгода. Для яго важна не дапусціць дыпламатычнай перамогі Украіны.
- У яго зараз фіксацыя асабіста на прэзідэнце Украіны Зяленскім. Пуцін яго ўспрымае як асабістага ворага. Ён спрабуе не дапусціць дыпламатычнай перамогі Зяленскага. Ведаючы, як прэзідэнт Украіны ўкладваецца ў Саміт свету, ён спрабуе ўсяляк яго разбурыць, – растлумачыў апазіцыянер.