Украінскі БТР-4Е «разбірае на цэглу» пазіцыі РФ пад Харкавам
- 8.06.2024, 21:16
- 13,636
Выдатная машына.
Украінскі БТР-4Е «разбірае на цэглу» пазіцыі расейскіх войскаў у Харкаўскім сяле Глыбокае, паведаміў украінскі вайскова-палітычны аглядальнік Аляксандр Каваленка, каментуючы адпаведныя кадры ў сеціве, якія з'явіліся.
На думку экспэрта, БТР-4Е – гэта найлепшая баявая бранаваная машына, створаная пасля распаду СССР, якая значна апярэдзіла ўсю лінейку расейскіх БТР.
- На жаль, экспартным магчымасцям БТР-4Е перашкаджала маштабная расейская інфармацыйная дыскрэдытацыя ў любой краіне, дзе да гэтай ББМ праяўлялася цікавасць. Усё рабілася для таго, каб прасоўваць недасканалы БТР-82 і чарговыя выкідкі сямейства БМП/БМД, – адзначыў Каваленка.
З ягоных слоў, падчас баявых дзеянняў з 2014 года БТР-4Е раскрыў увесь спектр сваіх добрых якасцяў:
«Шкада, што праз расейскае лобі і праз адсутнасць дастатковых паступленняў ад экспарту БТР-4Е Украіна не змагла забяспечыць сабе большую дзяржаўную замову на гэтыя выдатныя машыны», – дадаў экспэрт.