У Берасці падчас руху загарэўся Mercedes
6- 8.06.2024, 20:52
- 4,612
Слуп дыму было відаць здалёк.
У Берасці ў суботу, 8 чэрвеня, падчас руху загарэўся легкавы Mercedes, паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама. Дым ад пажару было відаць здалёк.

Пажар адбыўся а 17.30 на вуліцы Зубачова ля скрыжавання з вуліцай Брэсцкіх дывізій. За стырном Mercedes была 28-гадовая берасцейка.
На некаторы час рух быў перакрыты, паведамлялі мясцовыя СМІ. Людзі чакалі, пакуль ратавальнікі разбяруцца з пажарам.
Паводле звестак ДАІ, узгаранне пачалося ў салоне аўтамабіля. Пажар ліквідавалі. Пацярпелых няма.