Крэмль узяўся нагнятаць сітуацыю на беларуска-ўкраінскай мяжы
15- 1.07.2024, 14:40
- 28,576
Слова ўзяў Пяскоў.
Расея пачала падтрымліваць рэжым Лукашэнкі ў нагнятанні антыўкраінскай істэрыі. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што «канцэнтрацыя ўкраінскіх войскаў на мяжы з Беларуссю – праблема і РФ».
«Гэта прычына турботы не толькі Менска, але і Масквы», – сказаў Пяскоў.
Нагадаем, расейская прапаганда і лукашэнкаўскія генералы распавядаюць аб магчымым нападзе УСУ на Беларусь. Украіна называе гэтыя заявы інфармацыйнай аперацыяй Крамля.