26 сакавiка 2025, Серада, 1:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Турцыі спусцілі на ваду другі карвет для ВМС Украіны

1
У Турцыі спусцілі на ваду другі карвет для ВМС Украіны

Гэта ўжо другі карвет, які Анкара пабудавала для Кіева.

У Турцыі ў чацвер, 1 жніўня, спусцілі на ваду другі дабудаваны карвет тыпу Ada для Ваенна-марскіх сілаў Украіны «Гетман Іван Выгоўскі». Пра гэта паведамляе Clash Report.

Цырымонія спуску на ваду адбылася на верфі RMK Marine у Стамбуле. На мерапрыемстве прысутнічалі першая лэдзі Украіны Алена Зяленская, міністр абароны Рустэм Умераў, камандзір Ваенна-марскіх сілаў Аляксей Неіжпапа.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прысвоіў імя караблю ў сакавіку 2023 года. Тады адзначалася, што імя прысвоенае «з мэтай аднаўлення гістарычных традыцый нацыянальнага войска, увекавечання памяці выбітнага ўкраінскага вайскоўца, палітычнага і дзяржаўнага дзеяча гетмана войска Запарожскага Івана Выгоўскага».

18 жніўня 2023 г. у ВМС Украіны паведамілі, што Турцыя пабудуе другі карвет класу Ada для Украіны. У Стамбуле ў той дзень адбылася цырымонія, дзе заклалі кіль.

Гэта ўжо другі карвет, які Анкара будуе для Украіны. У кастрычніку 2022 года на ваду спусцілі першы – «Гетман Іван Мазепа». Гэтае імя карвету прысвоіў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі, ён стаў першым караблём такога класу для ВМС.

Ada – тып ракетных карветаў, распрацаваных для ВМС Турцыі. Караблі такога класу прызначаныя як для патрулявання ў адкрытым моры, так і для супрацьлодкавых аперацый.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках