Пуцін пералічыў мэты УСУ ў Курскай вобласці
27- 12.08.2024, 18:09
- 14,908

Са слоў дыктатара, Кіеў хоча палепшыць свае перамоўныя пазіцыі і раскалоць расейскае грамадства.
Асноўнай мэтай ваеннай аперацыі Узброеных сілы Украіны (УСУ) у Курскай вобласці з'яўляецца спроба спыніць наступ расейскага войска на Данбасе, заявіў у панядзелак, 12 жніўня, дыктатар Расеі Уладзімір Пуцін на аператыўнай нарадзе з кіраўніцтвам сілавых структур РФ.
Пры гэтым, паводле сцвярджэння Пуціна, на фоне таго, што адбываецца ў Курскай вобласці, тэмпы наступальных аперацый УС Расеі па ўсёй лініі фронту «не толькі не знізіліся, а наадварот, павялічыліся ў паўтара разы».
Сярод іншых задач наступлення УСУ расейскі дыктатар акрэсліў спробу «пасеяць разлад у грамадстве і запалохаць людзей», а таксама жаданне Кіева ўзмацніць свае перамоўныя пазіцыі.