ЗША хочуць даведацца ва Украіны, што робіцца ў Курскай вобласці Расеі
32- 7.08.2024, 20:37
- 14,326
Для «лепшага разумення сітуацыі».
Улады Злучаных Штатаў Амерыкі звернуцца да Украіны па тлумачэнні наконт падзей, якія адбываюцца ў Курскай вобласці РФ.
Пра гэта заявіў дарадца Белага дому ў пытаннях камунікацый у сферы нацыянальнай бяспекі Джон Кірбі, яго 7 жніўня працытавала Bloomberg.
Паводле ягоных словаў, амерыканскія чыноўнікі звяжуцца з украінскімі калегамі, «каб лепей зразумець» сітуацыю.
Кірбі дадаў, што Штаты не змянілі сваю палітыку датычна дазволу Украіне выкарыстоўваць амерыканскую зброю для «адбівання непасрэдных пагрозаў» у памежжы.