У Румыніі выявілі амаль 1 млрд фальшывых еўра
3- 10.10.2025, 21:51
- 11,902
Каробкі з банкнотамі былі знойдзены ў порце Канстанца.
Мытная служба Румыніі выявіла ў порце Канстанца на паўднёвым усходзе краіны фальшывыя банкноты на суму амаль €1 млрд. Пра гэта паведамляюць праваахоўныя органы Румыніі.
Румынская паліцыя выявіла ў порце Канстанца 160 каробак з падробленымі банкнотамі. Сілавікі выйшлі на след фальшывых грошай у рамках аперацыі Decoy III, якую каардынавала Еўрапейскае паліцэйскае агенцтва (Еўрапол). Як паведамляецца, аперацыя была накіраваная на выяўленне марскіх грузаў з фальшывымі банкнотамі, якія трапляюць на тэрыторыю ЕС з такіх краін, як Кітай і Турцыя, і інш.
Паводле даных праваахоўнікаў, 40 упакоўак утрымлівалі 1,2 млн купюраў наміналам €500 (€600 млн) без серыі, а 20 упакоўак — 600 тыс. купюраў наміналам €200 (€120 млн) без серыі. Таксама ў 60 упакоўках былі 1,8 млн купюраў наміналам €100 (€180 млн) з серыяй, а ў 40 упакоўках — 1,2 млн купюраў наміналам €50 (€60 млн) з серыяй. Усе 4,8 млн банкнот агульнай сумай €960 млн былі канфіскаваныя для працягнення расследавання.