Зяленскі: Расія баіцца, што ЗША перададуць Украіне ракеты Tomahawk
7- 12.10.2025, 22:25
- 5,324
Ціск на Крэмль можа спрацаваць.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія баіцца магчымай перадачы Украіне амерыканскіх ракет Tomahawk.
Пра гэта кіраўнік дзяржавы паведаміў у сваім звароце ў нядзелю.
Зяленскі адзначыў, што другі раз за два дні правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
«Мы бачым і чуем, што Расія баіцца, што амерыканцы могуць перадаць нам Tomahawk. Гэта сігнал, што менавіта такі ціск можа спрацаваць дзеля міру», – падкрэсліў Зяленскі.
«Мы дамовіліся з прэзідэнтам Трампам, што нашы каманды і вайскоўцы будуць займацца ўсім тым, пра што мы гаварылі. У тым ліку гэта датычыць энергетыкі і газу. Я дзякую. Разлічваем на вынік», – дадаў украінскі прэзідэнт.