На ГАЗе следам за «АўтаВАЗам» пачаліся масавыя звальненні
9- 3.10.2025, 19:05
- 6,968
З-за скарачэння заробкаў.
Скарачэнне працоўнага тыдня да чатырох дзён ударыла па персанале групы ГАЗ. На прадпрыемствах адчуваецца востры недахоп спецыялістаў — слесараў-рамонтнікаў, электраманцёраў, зваршчыкаў, сантэхнікаў і газавікоў, паведамляе Mash. Пасля пераходу на новы графік у ліпені заробкі супрацоўнікаў зменшыліся прыкладна на 20%, што выклікала масавы адток кадраў. У выніку абслугоўваць абсталяванне няма каму, узнікаюць прастоі. Сітуацыю пагаршаюць цяжкія ўмовы працы і састарэлыя вытворчыя магутнасці.
Фактычны ўладальнік завода цяпер не раскрываецца. Раней, да ўвядзення санкцый, група ГАЗ уваходзіла ў структуру Алега Дзерыпаскі праз холдынг «Базавы элемент». Цяпер кіраўніцтва прадпрыемства просіць работнікаў «пацерпець» і спрабуе ўтрымаць спецыялістаў перакананнямі. Аднак падрыхтоўка кваліфікаванага рабочага займае не менш за год, таму хутка замяніць тых, хто сышоў, немагчыма. Нагрузка пераразмяркоўваецца на персанал, што застаўся, якому даводзіцца працаваць яшчэ больш.
Прычынай пераходу на скарочаны графік стала падзенне попыту і абмежаваны доступ пакупнікоў да крэдытаў. Паводле ацэнак кампаніі, у першай палове года рынак сярэднетанажных грузавікоў скараціўся амаль на 40%, лёгкіх камерцыйных аўтамабіляў — на 30%, аўтобусаў — на 60%.
Падобная сітуацыя складваецца і на «АўтаВАЗе». Этым летам супрацоўнікі завода падпісалі пагадненні аб пераходзе на чатырохдзёнку. Гэта аўтаматычна пазбавіла іх бонусаў і аплаты звышурочных, а агульныя даходы скараціліся амаль напалову.