21 траўня 2026, Чацвер, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску развіталіся з народным артыстам Беларусі Яраславам Еўдакімавым

7
У Менску развіталіся з народным артыстам Беларусі Яраславам Еўдакімавым
Яраслаў Еўдакімаў

Яго праводзілі пад песню «Фантазёр».

Народнага артыста Беларусі Яраслава Еўдакімава 24 жніўня пахавалі на могілках «Лясныя» ў Менску, у сектары ганаровых пахаванняў, паведамляе «Онлайнер».

Цырымонія развітання прайшла сёння ў рытуальнай зале на вуліцы Альшэўскага. У астатні шлях спевака праводзілі воплескамі пад песню «Фантазёр».

Яраслаў Еўдакімаў памёр 22 жніўня ва ўзросце 78 гадоў. У апошнія гады ён хварэў на рак лёгкіх.

Яраслаў Еўдакімаў - ураджэнец украінскага Роўна. Ён праславіўся ў 1980-я гады як саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Найбольш вядомыя яго песні - «Фантазёр», «Калодзеж», «За Белаю ракой», «Ружы белыя»,«Усё збудзецца».

Еўдакімаў быў заслужаным артыстам Беларускай ССР (1980), народным артыстам Беларускай ССР (1989), народным артыстам Расеі (2006).

У 1996 годзе спявак пераехаў у Маскву, у 2009-м атрымаў грамадзянства РФ. Пры гэтым актыўна ўдзельнічаў у фестывалях ва Украіне і падтрымліваў культуру гэтай краіны.

У 2017 годзе Еўдакімаў абвінаваціў расейскія ўлады ў развязванні вайны на паўднёвым усходзе Украіны: «Я мяркую, што гэта трагедыя страшная. Я абвінавачваю ва ўсім Крэмль, Пуціна, гоп-кампанію крамлёўскую. Украінцы ім ніколі гэтага не даруюць. Яны загубілі маладыя жыцці, блізу 10 000 чалавек. За што? Хіба, ім Данбас патрэбны? Крым патрэбны?»

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках