1 кастрычнiка 2026, Чацвер, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расіяне ўдарылі па школе ў Кіеве

Расіяне ўдарылі па школе ў Кіеве
Фота: ДСНС Украіны

Пачаўся пажар.

Расійскія войскі нанеслі ўдар беспілотнікам па навучальнай установе ў Саламянскім раёне Кіева раніцай 1 кастрычніка. Як паведамілі ў гарадской паліцыі, ніхто не пацярпеў: на момант атакі больш за 100 вучняў і каля 60 супрацоўнікаў знаходзіліся ў сховішчы.

Мэр Кіева Віталь Клічко удакладніў, што расійскі дрон трапіў у будынак школы, пасля чаго там узнік пажар. Па звестках праваахоўнікаў, у выніку траплення пашкоджаны фасад вучэбнага корпуса на ўзроўні трэцяга паверха. Раней у КГВА паведамлялі, што інфармацыя пра магчымых пацярпелых удакладняецца, а экстраныя службы накіроўваліся на месца здарэння.

У ноч на 1 кастрычніка расійскія войскі таксама атакавалі Кіеў беспілотнікамі. Наступствы ўдару зафіксаваныя ў Саламянскім, Абалонскім і Пячэрскім раёнах. Узніклі пажары ў жылым доме, на складзе і сярод прыпаркаваных аўтамабіляў, адзін чалавек пацярпеў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲