10 кастрычнiка 2026, Субота, 8:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крамлі паспрабавалі патлумачыць, чаму Трамп доўга не тэлефанаваў Пуціну

У Крамлі паспрабавалі патлумачыць, чаму Трамп доўга не тэлефанаваў Пуціну
Дональд Трамп

Размову нібыта рыхтавалі некалькі дзён.

Размова расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, якая адбылася 9 кастрычніка, рыхтавалася некалькі дзён, бакі шукалі акно ў іх раскладзе.

Пра гэта паведаміў памочнік гаспадара Крамля Юрый Ушакаў, піша Диалог.UA.

Па словах Ушакава, 7 кастрычніка ён званіўся са спецпрадстаўніком прэзідэнта ЗША Стывам Уіткафам, і той перадаў Пуціну віншаванне з днём нараджэння ад Трампа. Уіткаф нібыта сказаў, што Трамп хоча павіншаваць Пуціна асабіста па тэлефоне. З таго часу бакі рыхтавалі сваю тэлефонную размову.

Ушакаў сцвярджае, што Трамп перанёс некаторыя свае справы дзеля тэлефоннай размовы з Пуціным. Падчас размовы Трамп «цёпла» павіншаваў кіраўніка Расіі з днём нараджэння, пажадаў поспехаў і дабрабыту.

Паводле інфармацыі Ушакава, Трамп і Пуцін 9 кастрычніка размаўлялі паўтары гадзіны, то бок, даўжэй, чым папярэдні раз. У кастрычніку іх размова трывала толькі адну гадзіну. Раней Трамп і Пуцін размаўлялі па тэлефоне значна даўжэй. Напрыклад, летась іх гутарка працягвалася каля 2,5 гадзіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲