12 кастрычнiка 2026, панядзелак, 12:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гроднам будуюць гістарычны парк

Пад Гроднам будуюць гістарычны парк

У ім з’явяцца ратуша, карчма, кiнатэатр і чыгуначны вакзал.

У Беларусі рыхтуюць да адкрыцця турыстычны аб’ект, які будзе прыцягваць і прыезджых, і мясцовых. Бо перспектыва пабываць у гістарычным антуражы, прагуляцца ўздоўж ратушы і паўдзельнічаць у кірмашах гучыць прывабна. Парк будуецца ў агратурыстычным комплексе пад Гроднам. Падрабязнасці паведамляе тэлеграм-канал «Пул 4 Регион».

Маштабнае будаўніцтва культурна-гістарычнага парку «Стары горад» разгарнулася ў агратурыстычным комплексе «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы», які знаходзіцца за 5 км ад Гродна.

Усяго ў парку з’явіцца 13 будынкаў. Сярод іх — ратуша, карчма, кінатэатр і чыгуначны вакзал. За вакзалам плануецца ўсталяваць цягнік, які стане асобнай фотазонай. Кожны будынак будзе выкарыстоўвацца для інтэрактыўных і анімацыйных праграм: тэатральных прадстаўленняў, кірмашоў і іншых мерапрыемстваў.

Цяпер вядуцца вонкавыя і ўнутраныя аздабленчыя працы, набываецца рэквізіт — у распрацоўцы ідэй дапамагаюць спецыялісты сферы культуры, адукацыі, а таксама Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Спецыялісты завяршаюць асноўныя працы на капітальных аб’ектах і ўжо прыступілі да кладкі каменных дарожак.

Адкрыць парк плануецца вясной 2027 года — да пачатку новага турыстычнага сезона.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲