Макс Корж: Гэтую вайну трэба неадкладна спыніць
- 12.10.2026, 18:08
Рэпер прамовіў адну са сваіх самых доўгіх антываенных прамоў на канцэрце ў Франкфурце.
Беларускі рэпер Макс Корж 11 кастрычніка на сваім канцэрце ў Франкфурце-на-Майне заклікаў неадкладна спыніць вайну, піша тэлеканал «Дождж».
«Гэтую вайну трэба неадкладна спыніць. Многія кажуць: як яе спыніць? Немагчыма спыніць метэарыт, немагчыма спыніць чуму… любыя эпідэміі. Вайну можна спыніць. Гэта могуць зрабіць тыя людзі, каму яна выгадная. Спыніце гэтую вайну і перагаворвайцеся колькі заўгодна.
Вам падабаюцца перамовы — вядзіце іх колькі заўгодна. Спыніце, можаце нікога не адпускаць, можаце пакінуць хлопцаў па казармах. Хай усе чакаюць. Дамаўляйцеся 10, 20, 30 гадоў, 100 гадоў дамаўляйцеся. Які сэнс гэтых перамоў, калі вайна ідзе проста цяпер і гінуць людзі?
Спыніце забойства людзей, спыніце бамбардзіроўку. Спыніце выпрабаванне зброі на жывых людзях. Спыніце гэту вайну», — цытуе Коржа «Дождж».
Калі частка гледачоў пачала крычаць «Пуцін — х***о», музыкант іх перапыніў. Ён папрасіў не называць імёны палітыкаў, а крычаць імя Аптыміст — такую мянушку меў загінулы на вайне Мікіта з кіеўскага «двіжу» (супольнасці фанатаў музыканта).
«Гэтага пацана ўжо няма побач, вы разумееце, па якой прычыне?» — сказаў Корж і выканаў сваю песню 2017 года «Аптыміст».