13 кастрычнiка 2026, aўторак, 13:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маршрут цягнікоў з Мінска ў Адлер зноў змянілі

Маршрут цягнікоў з Мінска ў Адлер зноў змянілі

Чыгунка ў Бранскай вобласці РФ знаходзіцца пад ударамі дронаў.

Цягнікі ў расійскі курортны горад Адлер на ўзбярэжжы Чорнага мора зноў пойдуць у абход — на фоне атак на чыгуначную інфраструктуру ў Браншчыне. Беларуская чыгунка праінфармавала пра змены раскладаў і маршрутаў.

«Па інфармацыі, атрыманай ад ААТ «РЖД», па тэхнічных прычынах цягнік № 301 Адлер — Мінск з адпраўленнем з Адлера 11, 13 і 15 кастрычніка 2026 года а 20.38 і прыбыццём у Мінск 13, 15 і 17 кастрычніка 2026 года а 19.03 будзе следаваць па змененым раскладзе і маршруце праз станцыі Бранск, Смаленск, Ворша-Цэнтральная (замест станцыі Гомель) да Мінска. У Мінск цягнік прыбудзе а 18.19 (замест 19.03).

Таксама 13, 15 і 17 кастрычніка 2026 года цягнік № 302 Мінск — Адлер следуе паводле дзеючага раскладу да станцыі Гомель, затым — па змененым маршруце праз Магілёў, Воршу, Смаленск, Бранск і далей сваім маршрутам.

Просім пасажыраў з разуменнем паставіцца да сітуацыі, якая склалася, і прыносім выбачэнні за прычыненыя нязручнасці», — гаворыцца ў паведамленні БЧ.

Для дастаўкі пасажыраў па маршруце Гомель — Мінск прызначаны дадатковыя цягнікі.

Нагадаем, расійская чыгуначная інфраструктура ў прыгранічнай з Беларуссю Браншчыне знаходзіцца пад ударамі дронаў. Паведамлялася, што 29 верасня быў атакаваны перагон Тросна — Ржаніца. У той жа дзень БЧ паведаміла, што «па тэхнічных прычынах» у маршрут і расклад руху цягніка № 301 Адлер — Мінск уносяцца змены.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲