14 кастрычнiка 2026, Серада, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Удары па «Яндэксе» прывялі да хаосу ў Расіі

2
Удары па «Яндэксе» прывялі да хаосу ў Расіі

Тэхналагічная экасістэма РФ аказалася занадта залежнай ад адной кампаніі.

Украінскія атакі на дата-цэнтры тэхналагічнага гіганта «Яндэкс» прывялі да хаосу і штодзённага пекла ў ключавых сферах паўсядзённага жыцця Расіі і парушылі працу звыклых ключавых сэрвісаў у Расіі, піша Financial Times.

Адна масквічка, якая пажадала застацца неназванай, расказала, што больш не можа скарыстацца бясплатным таксі «Яндэкс», прыстасаваным для інвалідных калясак, на якім яна вазіла свайго 10-гадовага сына-інваліда ў школу.

На працягу двух дзён ім даводзілася дабірацца на метро з шматлікімі перасадкамі і амаль без ліфтаў або пандусаў.

Пры гэтым слова «хаос» — не перабольшанне, а рэальнасць Расіі, тэхналагічная экасістэма якой засяроджаная вакол адной вялізнай кампаніі, цесна звязанай з дзяржавай. Кампанія «Яндэкс», запушчаная ў 1997 годзе як пошукавая сістэма, стала расійскім адказам на Google, Uber, Amazon і OpenAI, спалучанымі ў адной асобе.

У некаторых гарадах з электронных табло на прыпынках зніклі расклады. У маскоўскіх жылых комплексах перасталі адкрывацца шлагбаўмы: кампанія, што іх абслугоўвала, таксама залежала ад інфраструктуры «Яндэкса».

У 2014 годзе пасля заяў Пуціна, што інтэрнэт з'яўляецца «праектам ЦРУ», у якім «усё праходзіць праз серверы ў ЗША», дзяржава абавязала расійскія кампаніі захоўваць усе персанальныя даныя кліентаў на тэрыторыі краіны. «Яндэкс» стаў ключавым гульцом і ў 2024 годзе быў канчаткова выкуплены кансорцыумам, цесна звязаным з прэзідэнтам.

Наступствы для Расіі аказаліся значна больш сур'ёзнымі, агаліўшы ўразлівасці, створаныя доўгатэрміновай палітыкай Крамля па цэнтралізацыі і кантролі над ІТ-сектарам. Шмат з гэтых намаганняў было засяроджана вакол «Яндэкса», які ў 2024 годзе быў прымусова прададзены інвестарам, звязаным з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Расія стала ахвярай уласнай палітыкі… Гэта прывяло да рэалізацыі найгоршага сцэнару, заявіла навуковая супрацоўніца Нямецкага савета па міжнародных адносінах Алена Япіфанава.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲